Служба бяспекі Украіны адрэагавала на заяву Лукашэнкі



У Службе бяспекі Украіны назвалі заяву Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта сцягванне ўкраінскіх войскаў на мяжу з Беларуссю «часткай інфармацыйнай вайны». «Маніпулятыўныя заявы пракрамлёўскіх палітыкаў і прадстаўнікоў дзяржаў-сатэлітаў Расейскай Федэрацыі пра нібыта нарошчванне Украінай паблізу ўласных межаў „нацыяналістаў-радыкалаў“, якія нібыта „похлеще, чем натовские военнослужащие“, не адпавядаюць рэчаіснасці і ёсць палітычнай маніпуляцыяй і часткай інфармацыйнай вайны супраць Украіны», — сказаў Свабодзе начальнік упраўлення СБУ па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі і грамадскасцю Арцём Дзехцярэнка.

Аляксандар Лукашэнка 17 студзеня заявіў пра задуму сумесных з Расеяй вучэнняў і расказаў пра «10 тысяч амерыканцаў на межах». Асобна ён дадаў, што яго насцярожвае абстаноўка і на «паўднёвых рубяжах», дзе з боку Украіны ідзе нарошчванне вайсковага кантынгенту.

Фота: СБУ

[manual_related_posts]