Служба знешняй выведкі Расеі пракаментавала затрыманне расейцаў пад Менскам



Затрыманне вагнераўцаў пад Менскам. Урадавыя колы ў Еўропе кваліфікуюць затрыманне расейцаў у Беларусі як зрэжысаваную акцыю. Пра гэта заявіў кіраўнік Службы знешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін. Ён разлічвае, што інцыдэнт праз нейкі час будзе вычарпаны і пераадолены.

Нарышкін таксама назваў вельмі нелагічнымі каментары беларускіх СМІ адносна гэтага інцыдэнту.

Аб затрыманні пад Менскам баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі стала вядома ў ноч на 29 ліпеня. Пазней у дзяржСМІ з’явілася ўдакладненне, што гаворка ідзе пра так званую расейскую ПВК Вагнера.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bbc.com