Спецпрадстаўнік ПА АБСЕ заклікае да дыялогу паміж уладамі і палітычнай апазіцыяй Беларусі



Спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Даніэла дэ Рыдэр (Германія) заклікае беларускія ўлады пачаць перамовы з палітычнай апазіцыяй для мірнага вырашэння крызісу ў краіне. Адпаведную заяву 25 сакавіка распаўсюдзіла прэс-служба ПА АБСЕ.

Даніэла дэ Рыдэр адзначыла, што развівае канструктыўнае ўзаемадзеянне са Святланай Ціханоўскай і членамі беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЕ, у тым ліку з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Андрэем Савіных, які яе ўзначальвае. Спецпрадстаўнік яшчэ раз нагадала, што ПА АБСЕ гатова аказаць неабходнае садзейнічанне ў правядзенні перамоў.

„На сённяшні дзень звыш 700 тыс. чалавек (на платформе „Голас”. — БелаПАН.) выказаліся на карысць перамоў па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне, і іх колькасць з кожным днём расце, — падкрэсліла яна. — Гэта сведчыць аб тым, што людзі патрабуюць перамен у краіне і іх галасы павінны быць пачутыя”.

Спецпрадстаўнік таксама адзначыла, што для знаходжання шляхоў пераадолення крызісу беларускія ўлады павінны прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў і наладзіць інклюзіўны, адкрыты і канструктыўны дыялог з усімі бакамі.

„Мы заклікаем улады ў Менску прыняць прапанову былога і цяперашняга старшынстваў у АБСЕ аб аказанні садзейнічання інклюзіўнаму, сапраўднаму дыялогу шляхам прадастаўлення пляцоўкі для канструктыўных перамоў. ПА АБСЕ таксама гатовая вывучыць спосабы ўнесці свой уклад у вырашэнне крызісу для найлепшага забеспячэння інтарэсаў беларускага народа”, — заявіла Даніэла дэ Рыдэр.

belapan.by