Справы Кавальковай і Дылеўскага разгледзіць суд Заводскага раёна Менска
Адміністрацыйныя справы чальцоў прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага перададзеныя ў суд Заводскага раёна Менска. Працэсы ўжо пачаліся. Абодвух абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
Раніцай 24 жніўня Кавалькова і Дылеўскі былі затрыманыя каля прахадной Менскага трактарнага завода (МТЗ). Мінулую ноч яны правялі ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Сяргей Дылеўскі ўзначальвае страйкам МТЗ, Вольга Кавалькова з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя
