„Справядлівы свет” пагражае судом адміністрацыі Светлагорскага раёну



Партыя левых „Справядлівы свет” збіраецца судзіцца з адміністрацыяй Светлагорскага раёну. Чыноўнікі не разглядалі прадстаўнікоў партыі ў якасці патэнцыйных сябраў участковых камісіяў нібыта з-за несвоечасова атрыманых дакументаў. Аднак, як сцвярджае кіраўнік Гомельскай абласной філіі партыі левых „Справядлівы свет” Уладзімір Сякерка, усе пратаколы былі накіраваныя праз пошту.

– Мы на сваім абласным паседжанні вылучылі людзей ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Былі складзеныя пратаколы і накіраваныя лісты ва ўсе выканкамы – шэсць выканкамаў, па сістэме, якую нам рэкамендавала пошта, каб лісты добра дайшлі. А гэта сістэма “Камфорт”. Усе выканкамы атрымалі нашыя лісты, за выключэннем аднаго выканкама – Светлагорскага.

Партыя левых „Справядлівы свет” прапанавала каля сотні сваіх прадстаўнікоў для ўчастковых камісіяў на Гомельшчыне. З іх толькі двух партыйцаў уключылі ў склад камісіяў.

Беларускае Радыё Рацыя