Спроба дзяржаўнага перавароту ў Савудаўскай Арабіі?



Афіцыйна паведамлена, што страляніна ў рэзідэнцыі караля Савудаўскай Арабіі была выклікана палётам невялікага лётнага апарата – дрона, які быў запушчаны невядомымі без афіцыйнага дазволу. Таму служба бяспекі пачала страляць, як прадпісана ў адпаведнай інструкцыі.

Кампетэнтныя органы пачалі расследаванне ў выніку гэтага здарэння.

***

У раёне рэзідэнцыі караля Савудаўскай Арабіі Салмана ібн Абдул-Азіз Аль Савуда ў Эр-Рыядзе быў зафіксаваны абстрэл і выбухі, піша Jerusalem Post са спасылкай на паведамленні ў Twitter.

Jerusalem Post сцвярджае, што ў сацсетках публікуюць фотаздымкі і відэазапісы таго, што адбываецца. Ёсць інфармацыя, што страляніна адбылася ў выніку спробы дзяржаўнага перавароту. Паведамляецца, што кароль быў эвакуяваны.

Афіцыйна дакладнасць падзеяў пакуль не пацверджана.

Беларускае Радыё Рацыя