Спыненая праца амбасады ЗША ў Менску



Праца амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі прыпыненая. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Дзярждэпа ЗША.

“Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыпыніў працу амбасады ў Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні. Таксама знешнепалітычнае ведамства дазволіла выехаць частцы супрацоўнікам амбасады ЗША ў Расеі. Гэта тычыцца тых, хто не працуе «ў надзвычайнай сітуацыі» і членаў іх сем’яў.

Дзярждэп растлумачыў, што гэтыя крокі зробленыя з увагі на бяспеку. 26 лютага Дзярждэп рэкамендаваў грамадзянам ЗША неадкладна пакінуць Беларусь.

[manual_related_posts]