Стала вядома, дзе каля мяжы з Украінай пройдуць вучэнні



Згодна з паведамленнямі на сайтах мясцовых СМІ, беларуска-расейскія вучэнні пройдуць у Лельчыцкім, Ельскім, Нараўлянскім і, верагодна, у Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці.

Фота: ria.ru

З 14 па 16 лютага на тэрыторыі былога палігону ў Лельчыцкім раёне будуць праводзіцца вучэнні з баявой стральбой, паведамляе мясцовае выданне „Светлае жыццё”.

„На час правядзення баявых стрэльбаў тэрыторыя былога палігону і прылеглая да яго мясцовасць у раёнах вучэння, якая мяжуе з наземнымі пунктамі, указанымі вышэй з боку былога палігону, з’яўляюцца забароненай зонай. З’яўленне на дадзенай тэрыторыі небяспечна для жыцця!” — гаворыцца ў паведамленні.

Ельская раённая газета „Народны голас” таксама паведаміла, што ў перыяд з 10 па 20 лютага на асобных участках Ельскага раёну будуць праходзіць сумесныя мерапрыемствы ўзброеных сіл Беларусі і Расеі ў рамках вучэнняў „Саюзная рашучасць — 2022”.

[manual_related_posts]