Стала вядома, які падарунак Лукашэнка прывёз у Сочы



Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна завяршылася. Як паведамляе РІА Новости, перамовы праходзілі ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай у Сочы і доўжыліся пяць з паловай гадзін.

Чакалася, што падчас сустрэчы бакі абмяркуюць дарожныя карты саюзнай інтэграцыі, таксама прадметам перамоў павінны былі стаць міждзяржаўныя інвестпраекты і газ.

Пасля перамоў Пуцін праводзіў Лукашэнку на ганак рэзідэнцыі, яны абняліся, і беларускі лідар паехаў.

Па выніках сустрэчы ніякіх заяў зроблена не было.

belapan.by