Стан Надзеі Саўчанкі крытычны
Сітуацыя са здароўем украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, асуджанай расейскім судом да 22-х гадоў зняволення, блізкая да катастрафічнай. Пра гэта паведаміла Вера Саўчанка, сястра асуджанай.
Ва Украіне спадзяюцца, што Саўчанку могуць абмяняць на двух расейскіх спецназаўцаў, затрыманых украінскімі сілавікамі летась у Луганскай вобласці. Але ўкраінцы разумеюць, што магчымасць такога абмену залежыць не ад рашэння суда, а выключна ад волі прэзідэнта Расеі.
Сітуацыю каментуе ўкраінскі юрысті Анатоль Селюх:
– Прысуд, безумоўна, ідзе ад першай асобы дзяржавы. Пры дыктатурах іначай і не бывае. Расея не змянілася з часоў Сталіна. Вырак быў прыняты з прамой згоды Уладзіміра Пуціна.
Надзею Саўчанку асудзілі за тое, што яна нібыта карэктавала абстрэлы ўкраінскай артылерыі, і такім чынам спрычынілася да гібелі расейскіх журналістаў. Пасля чаго ўкраінская лётчыца быццам добраахвотна перайшла ўкраінска-расейскую мяжу і патрапіла ў палон. Саўчанка абвяргае ўсе абвінавачанні.
Да яе вызвалення заклікае ўкраінская і міжнародная супольнасць.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters
[manual_related_posts]