Станіслаў Шушкевіч: Не варта шкадаваць антыбеларускае



Былы кіраўнік Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавядае пра тое, чаму ў яго зусім няма шкадавання з той нагоды, што скандынаўскія краіны спыняюць фінансаванне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ).

Stanislav-Stanislavovich-Shushkevich

Пра спыненне фінансавання было заяўлена ў паведамленні, надрукаваным на сайце Паўночнай рады — рады міністраў замежных спраў краін Скандынавіі і Балтыі.

Станіслаў Шушкевіч: Нічога не бачу дрэннага ў спыненні такога фінансавання. Мабыць, скандынавы паразумнелі, таму што ў значнай ступені ЕГУ – гэта антыбеларускі ўніверсітэт. Кіраўніцтва навучальнай установы праводзіла такую ж палітыку. І я пра гэта казаў шмат разоў, але, як кажуць, ад гэтага нічога не змянялася. Я імкнуўся гэта адкрыта патлумачыць на канферэнцыях, пры ўсіх… Казаў, што трэба спыніць антыбеларушчыну. Таму сёння спыненне фінансавання ЕГУ – гэта ў маім разуменні санкцыі супраць іх антыбеларускасці.

РР: Чаму Вы такія катэгарычныя?

Станіслаў Шушкевіч: У ЕГУ былі досыць добрыя беларускамоўныя выкладчыкі, але іх паступова выжывалі. І мне здаецца, што скандынавы зразумелі што і да чаго. У Беларусі людзі садзіліся ў турму, змагаліся з рэжымам, а ўсе лаўры з гэтага атрымлівала кіраўніцтва ЕГУ.

РР: Але ж сам праект быў добрай справай?

Станіслаў Шушкевіч: Напачатку – проста цудоўнай! Але ўжо ў 2002 годзе, калі мяне запрасілі на 10-годдзе ўніверсітэта, я зразумеў, у які бок ідзе справа. Тады, падчас урачыстых мерапрыемстваў, былі выступленні на рускай мове, на агельскай, на італьянскай і французскай, але я не пачуў ні слова па-беларуску. І тады я ім сказаў: “Манкурты мае дарагія, вы, напэўна, забыліся, чым павінны займацца”.  Яны мяне не зразумелі. Добра, што сёння гэта дайшло да скандынаваў.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]
  • Anonim

    Так, у ЕГУ было і ёсць шмат недахопаў, але радавацца, што яго „пабілі”?! Гэта нагадвае мне рэакцыю Дземянцея на справаздачу пра тое, што ў красавіку 1995 г. збілі дэпутатаў ад апазіцыі: „Мала ім далі!” Што ж, Дземянцей і яго былы намеснік Шушкевіч – аднаго поля ягады…
    PS. У ЕГУ не „былі”, а ёсць „досыць добрыя беларускамоўныя выкладчыкі”.

Комментарии для сайта Cackle