Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен з візітам у Польшчы



„Гэты візіт з’яўляецца наступствам прыняцця польскага Нацыянальнага плану рэканструкцыі, які прадугледжвае дадатковыя сродкі для Польшчы ў бліжэйшы час,” – паведаміў на сённяшнім брыфінгу прэс-сакратар польскага ураду Пётр Мюлер.

– Размова будзе датычыць пытанняў інфраструктуры, сельскай гаспадаркі і розных аб’ектаў фінансавання, пра якіх згадваў Матэвуш Маравецкі ў Бруселі падчас перамоваў адносна бюджэту. Учора Еўрапейская камісіі зацверціла Нацыянальны план рэканструкцыі.

***

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен наведае сёння, 2 чэрвеня, Варшаву, каб сустрэцца з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Яе візіт звязаны з планам нацыянальнай рэканструкцыі. Як паведаміў напярэдадні еўракамісар па эканоміцы Паола Джэнтылоні (Paolo Gentiloni) Еўракамісія ўхваліла польскі нацыянальны план рэканструкцыі.

Еўразвязаўскі Фонд рэканструкцыі мае ўнесці свой уклад у стварэнне больш моцнай эканомікі ў ЕЗ у адказ на крызіс, выкліканы пандэміяй Covid-19.

Восемсот мільярдаў еўра фонду складаюцца з грантаў і пазык. Польшча прэтэндуе на дваццаць тры мільярды дзявяцьсот мільёнаў еўра, даступных у рамках грантаў і адзінаццаць з паловай мільярда еўра з пазыкавай часткі.

[manual_related_posts]