Старшыня калегіі адвакатаў заклікаў калегаў „не лезці ў палітыку”



Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц заклікаў калегаў „не лезці ў палітыку”. Аўдыёзапіс з яго выступам ад пачатку сакавіка апынуўся ў журналістаў TUT.by.

 

За апошнія месяцы ў Беларусі шэсць адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій. Некаторыя з іх былі абаронцамі палітвязняў. „Увесь час праводзілі мерапрыемствы і спрабавалі стрымаць адвакатаў ад палітычных заяваў і лозунгаў, — гаварыў Чайчыц на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Менскай гарадской калегіі адвакатаў. — І, магчыма, калі б не было гэтых мерапрыемстваў, значна больш адвакатаў неяк па няведанні ўлезлі б у гэтую палітыку”.

Пры гэтым ён прызнае, што адвакатам „быць па-за палітыкай немагчыма”. Тым не менш, заклікае іх „не спрабаваць вырашаць пытанні нават свайго кліента, выкрыкваючы нейкія палітычныя лозунгі”, не акцэнтаваць увагу на тым, што кліент „палітычны”, не даваць ацэнку „канкрэтным дзяржаўным службоўцам”. „Калі хочаце займацца палітыкай, сыдзіце і займайцеся асобна ад адвакатуры”, — раіць старшыня калегіі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by