Старшыня ПАСЕ: У Беларусі пройдзены пункт незвароту



У Беларусі пройдзены пункт незвароту, калі людзі больш не баяцца адстойваць свае правы, заявіў старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Рык Даемс 8 верасня на пасяджэнні камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях.

„Зараз Беларусь перажывае вельмі цяжкі крызіс, асабліва калі ўбачыць сітуацыю з пункта гледжання правоў чалавека”, — заявіў старшыня ПАСЕ на пасяджэнні, прамая трансляцыя якога вядзецца на сайце Савета Еўропы.

„Думаю, што там пройдзены пункт незвароту, і людзі больш не баяцца адстойваць свае правы”, — сказаў ён.

Даемс заклікаў улады спыніць затрыманні ўдзельнікаў мірных дэманстрацый.

belapan.by