Старшыня Рады БНР заклікала беларусаў да яднання перад пагрозай страты незалежнасці



Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла запісала відэазварот, у якім падтрымала Украіну і заклікала беларусаў да яднання.  

„Расейскія танкі імчаць па беларускай зямлі, каб атакаваць Украіну — і наш зноў знямелы народ — маўчыць!, — кажа Івонка Сурвіла. — А свет думае, што ўзурпатар прадаў зямлю Беларусі расейскаму агрэсару са згоды беларускага народа. Але мы ведаем, што гэта няпраўда. Беларускі народ сам знаходзіцца ў няволі тырана, які трымаецца выключна на падтрымцы Пуціна” – адзначае старшыня Рады БНР.

„Калі два гады таму беларускі народ паўстаў, каб выправіць памылку, зробленую ў 1994 годзе — на вуліцы Менску з’явілася бронетэхніка, вельмі падобная на тую, якая цяпер штурмуе ўкраінскія гарады. А Пуцін падтрымаў здзек Лукашэнкі супраць свайго народу”, — сказала старшыня Рады БНР.

Сурвіла заклікала беларусаў да яднання перад пагрозай страты незалежнасці: „Якія б палітычныя, партыйныя, светапоглядныя, рэлігійныя адрозненні мы ня мелі, калі мы любім нашую Бацькаўшчыну — у нас непавінна быць перашкодаў, каб аб’яднацца дзеля яе выратавання”.

[manual_related_posts]