Старшыня Вярхоўнага Суда папрасіў СМІ асцярожней асвятляць „справу БелТА”



Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала папрасіў СМІ асцярожней асвятляць справу галоўнай рэдактаркі інфармацыйнага парталу ТУТ.бай Марыны Золатавай, ці так званую „справу Белта”.

Па меркаванні кіраўніка інфармацыйнай кампаніі Белапан Змітра Наважылава, усім, нягледзячы на эмоцыі і асабістыя меркаванні,  трэба дзейнічаць у адпаведнасці з законам. А пакуль у словах кіраўніка судовай сістэмы Беларусі ёсць „лірыка”, а няма аргументаў:

– Калі Вярхоўны суд прывядзе аргументаваныя довады са спасылкамі на канкрэтныя артыкулы КК, КПК, зборнікаў нарматыўных дакументаў, якія тычацца судовай дзейнасці, тады іх можна будзе прачытаць і нейкім чынам пракаментаваць. Пакуль гэта ўсё проста лірыка і больш нічога. Задача журналіста і палягае на тым, каб асвятляць любыя справы, асабліва ўвагу журналіста прыцягваюць так званыя гучныя працэсы.

Таму ў такой сітуацыі гаварыць пра нейкі ціск на суд – гэта не зусім правільна. Для падобных заяваў павінны быць канкрэтныя юрыдычныя падставы. Ніхто з журналістаў закону не парушыў. А ўсё астатняе – гэта юрыдычна неабгрунтаваныя размовы, – падкрэсліў Зміцер Наважылаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: скрыншот з Ютуб