Стартаваў украінскі бязвіз



11 чэрвеня стартаваў бязвіз Украіны і ЕЗ.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы на святочным канцэрце з гэтай нагоды, адзначыў, што «гэта падзея азначае канчатковы разрыў Украіны з Расеяй».

Я хачу сказаць, што насамрэч гэта нашмат больш чым пачатак новага года, бы мы з вамі, украінскі народ і ўся Украіна, уступаем у іншую гістарычную эпоху. І гэта падзея сведчыць пра канчатковы разрыў нашай дзяржавы з Расейскай імперыяй, а украінскага дэмакратычнага свету — з аўтарытарным расейскім светам.

З нядзелі ўкраінскія ўладальнікі новага біяметрычнага пашпарта могуць свабодна наведваць усе краіны Шэнгенскай зоны. За першыя гадзіны бязвізавага рэжыму мяжу з Еўразвязам перасяклі амаль 600 украінцаў. Для беларусаў жа бязвіз пакуль застаецца проста мараю – з усіх постсавецкіх краін Беларусь плаціць за візы больш за ўсіх. Праўда, нядаўна МУС абвясціў, што ўжо з наступнага года шэнгенская віза можа патаннець для беларусаў з 60 да 35 еўраў, але перамовы з Еўразвязам на гэты конт вядуцца ўжо не першы год.

Беларускае Радыё Рацыя