Стаў вядомы першы ўдзельнік праймерыз



Пачаўся прыём заявак ад патэнцыйных кандыдатаў на ўдзел у вызначэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на выбарах 2020 года. Першым заяўку на ўдзел падаў старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч.

У адпаведнасці з працэдурай для ўдзелу ў «Народным галасаванні» Губарэвіч прадставіў у штаб выпіску з рашэння канферэнцыі Руху наконт вылучэння яго кандыдатуры. Заяўкі ад ахвотных удзельнічаць у працэдуры прымаюцца да 16 лютага. Разгляд заявак скончыцца да 3 сакавіка, пасля чаго пачнецца галасаванне ў інтэрнэце і стартуюць паездкі па рэгіёнах.

А тым часам старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які заявіў пра намер узяць удзел у прэзідэнцкай кампаніі, правёў незвычайную акцыю. «Будучы прэзідэнт мые падлогу ў пад’ездзе. Навядзем парадак дома – навядзем і ў краіне», – напісаў ён у „Фэйсбуку” пад адпаведным фотаздымкам.

Будущий президент моет полы в подъезде. Наведём порядок дома – наведём и в стране😉!

Gepostet von Aliaksandr Yarashuk am Freitag, 31. Januar 2020

У 2001 годзе Ярашук ужо вылучаўся на пасаду прэзідэнта, але не атрымаў рэгістрацыю.

Беларускае Радыё Рацыя