Столтэнберг: Расея сцягнула ў Беларусь больш за ўсё войскаў з часоў халоднай вайны



Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў у чацвер, што ў апошнія дні Расея перакінула ў Беларусь каля 30 тысяч вайскоўцаў і сучаснае ўзбраенне.

Пра гэта ён сказаў журналістам у Бруселі ў чацвер, паведамляе „Еўрапейская праўда” са спасылкай на агенцтва Reuters. Паводле яго слоў, гэта самае вялікае ваеннае разгортванне Масквы ў Беларусі з часоў заканчэння халоднай вайны. Сярод перакінутых войскаў – сілы спецыяльных аперацый, знішчальнікі Су-35, ракеты падвойнага прызначэння „Іскандэр” і сістэмы СПА С-400,

„Усё гэта будзе спалучацца са штогадовымі расейскімі вучэннямі ядзерных сіл”, – дадаў ён, маючы на ​​ўвазе выкарыстанне ракетных комплексаў „Іскандэр”.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна адобрыў дадатковае размяшчэнне амерыканскіх войскаў ва Усходняй Еўропе, і Пентагон, як чакаецца, аб’явіць, што войскі будуць разгорнуты „ў найбліжэйшыя дні”.

Па словах чыноўнікаў, разгортванне з’яўляецца дэманстрацыяй падтрымкі саюзнікаў па НАТА, якія адчуваюць пагрозу з-за ваенных дзеянняў Расеі паблізу Украіны.

[manual_related_posts]