Створаны інтэрнэт-музей пра ахвяраў рэпрэсій



Беларускія хрысціянскія дэмакраты стварылі інтэрнэт-музей, прысвечаны палітычным рэпрэсіям у Савецкім Саюзе.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Аб рэалізацыі ідэі такога сайту распавяла на брыфінгу, прысвечанаму дню ахвяраў камуністычных рэпрэсій, які адбыўся ў Менску, каардынатарка кампаніі „Пакаянне” і стваральніца інтэрнет-музея Валерыя Чарнаморцава.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 – У нас была кампанія БХД «Пакаянне». З 2007 году пачалася. І ў межах падрыхтоўкі да гэтага сайту было запісана больш за 70 відэа-інтэрв’ю з рэпрасаванымі, з іх сваякамі. У Беларусі мы запісвалі, а таксама ездзілі ў Вільню. Сабрана даволі шмат экспанатаў у выглядзе адсканаваных дакументаў, фотаздымкаў, Найперш мы цікавіліся рэчамі з ГУЛАГУ, таму што віртуальны музей.

Паводле Валерыі Чарнаморцавай, ідэя і мэта новага сайту – эмацыйна і пераканаўча давесці да грамадзянаў, найперш – моладзі, тэму савецкіх рэпрэсій у Беларусі як вялікай трагедыі народа.

А таксама выкрыць падманлівасць настальгічных настрояў па былым СССР, паказаць, што насамрэч было за фальшым фасадам камуністычнага раю. Але галоўнае ў канцэпцыі гэтага сайту – чалавек як ахвяра савецкай рэпрэсіўнай машыны, і чалавек як асоба, што супрацьстаіць гэтай сістэме.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя