Суд ЕЗ адхіліў пазовы Польшчы і Венгрыі



Еўрапейскі суд у Люксембургу адхіліў скаргі Польшчы і Венгрыі на прававы механізм, які дазваляе ўрэзаць выплаты з бюджэту ЕЗ краінам — удзельніцам арганізацыі за парушэнні стандартаў прававой дзяржавы. Гэта вынікае з пастановы судовай інстанцыі, апублікаванай у сераду, 16 лютага.

У красавіку 2020 году Еўракамісія ініцыявала новае расследаваньне ў адносінах да Польшчы ў сувязі з рэформай судовай сістэмы ў гэтай краіне. Ад Варшавы патрабавалі прывесці гэтую сістэму ў адпаведнасць стандартам ЕЗ. У 2018 годзе Еўрапарламент пачаў штрафную працэдуру супраць Венгрыі, абвінаваціўшы Будапешт у непавазе да еўрапейскіх каштоўнасцяў і парушэнні прынцыпаў прававой дзяржавы. «Суд поўнасцю адхіляе пазовы, пададзеныя Венгрыяй і Польшчай», — гаворыцца ў дакуменце, які цытуе DW.

Механізм вяршэнства закону ЕЗ дзейнічае з пачатку 2021 году.

[manual_related_posts]