Суды ў Гародні



У ленінскім раёне Гародні – тры суды, у Кастрычніцкім раёне Гародні – адзін суд. Такія вынікі 20-га снежня ў дачыненні супраціўнікаў гібрыднага аншлюзу. Міліцыянты ў цывільным на бусах затрымлівалі гарадзенцаў ля ўваходаў да іх жытла.

Уладзімір Арцыман – адзін з затрыманых за ўдзел у акцыі пратэсту супраць аншлюзу Беларусі у склад Расеі, якая прайшла 15 снежны ў Гародні.

– Я палічыў сваім абвязкам прыйсці на гэтую акцыю ў падтрымку незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у падтрымку суверэнітэту, і я супраць падпісання вось гэтых здрадніцкіх пагадненняў, якія плануецца падпісаць. Я спадзяюся, што яны не будуць падпісаны. Выдатна разумею, што нашыя суды функцыянуць не правільна. Мы дзейнічалі як грамадзяне Беларусі у рамках артыкула 57-га Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гаворыць пра тое, што грамадзянін Рэспублі Беларусь абавязаны абараняць незалежнасць сваёй краіны. Што мы і зрабілі, калі выйшлі на гэтае мерапрыемства.

 

Ежы Грыгенча: Я асабіста чакаў, што будуць судзіць. Для пачатку спытаў у суддзі, якая ў яе нацыянальнасць. Яна сказала, што на пытанні не адказвае. Калі вы руская, то як вы мяне судзіць можаце. Сказала, што яна беларуска.

Сяргей Верамеенка: Усё адбывалася ў рамках дзеючага заканадаўства. Калі не браць пад увагу тое, што нас затрымліваюць, штрафуюць і караюць за абарону незалежнасці. То гэта як бы было ў рамках дзеючага заканадаўства.

Усіх асуджаных гарадзенцаў абвінавацілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, што падпадае пад адміністрацыйны кодэкс краіны артыкул 23.34. У Ленінскім раённым судзе Уладзімір Арцыман быў пакараны 10-ю базавымі адзінкамі штрафу ад суддзі Руслана Гурына, Ежы Грыгенча – 10-ю базавымі адзінкамі, ад суддзі Наталлі Козел, а Сяргей Верамеенка 30-ю базавымі адзінкамі ад суддзі Дзмітрыя Бубенчыка. У Кастрычніцкім судзе аштрафавалі Вадзіма Саранчукова на 25 базавых адзінак ад суддзі Руслана Хіхолы. Усе пастановы раённых судоў гарадзенцы плануюць абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя