Сумныя „рэкорды” датэрміновага галасавання



Ужо на самым пачатку датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах грамадская ініцыятыва „Права выбару” фіксуе сумныя рэкорды, – кажа яе каардынатар Аляксей Сігаеў. Па яго словах, толькі за адзін дзень датэрміновага галасавання зафіксавана вельмі вялікая колькасць скаргаў. Толькі за адзін дзень іх было ажно 318.

– У тым ліку амаль 500 парушэнняў былі зафіксаваныя назіральнікамі, якія нам паведамляюць пра тое, што адбываецца. Цалкам прысутнічаць у памяшканні для назірання з 300 участкаў нам на ўчорашні дзень было дазволена на 43-х. Але зноўку, нават з тых, хто прысутнічаў у першай палове дня, кагосьці выдалялі ў другой палове дня. То бок, цалкам забяспечыць назіранне складана. Вынікі назірання на тых участках, дзе нашыя назіральнікі былі дапушчаныя, адрозніваюцца ад агучанай сярэдняй лічбы па краіне.

Як нагадаў Аляксей Сігаеў, афіцыйна было агучана, што па краіне яўка складае 4,98 працэнта. Але на тых участках, дзе былі прадстаўлены нашыя назіральнікі, было налічана ад 0,5 да 3 працэнтаў яўкі выбаршчыкаў, – кажа Аляксей Сігаеў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск