Супраць Навальнага завялі справу аб стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі



Следчы камітэт РФ пачаў справу аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці ў дачыненні да апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага і двух ягоных паплечнікаў – Леаніда Волкава і Івана Жданава. Пра гэта гаворыцца на сайце СКР.

Крымінальная справа аб удзеле ў экстрэмісцкай супольнасці пачата таксама супраць Любові Собаль, Генадзя Албурава, Руслана Шаведдзінава і яшчэ некалькіх чалавек.

Ім пагражае да шасці гадоў калоніі.

Следства лічыць, што дзейнасць супольнасці была накіравана на „дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і праводзімай імі палітыкі, дэстабілізацыю абстаноўкі ў рэгіёнах”.

Нагадаем, што Навальны зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 2 ва Уладзімірскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters