Супраць Паўла Латушкі пачалі чарговую справу



Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў Беларусі пачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі «па факце атрымання хабару». Як паведамляе ведамства, адзін з кіраўнікоў беларускай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю кіна- і відэапрадукцыі, расказаў пра перадачу Латушку ў 2012 годзе хабару ў памеры 10 000 даляраў ЗША. На той момант Латушка быў міністрам культуры Беларусі. Павал Латушка так пракаментаваў чарговае ўжо абвінавачанне:

На Паўла Латушку завялі справу паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі, паводле якога яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У адносінах да Паўла Латушкі таксама распачатыя іншыя справы:

— стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім;

— змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;

— заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або да ўчынення злачынстваў супраць дзяржавы;

— замах на акт тэрарызму.

[manual_related_posts]