Супраць Расеі могуць увесці новыя санкцыі



„Захоп Марыупаля прывядзе да санкцый супраць Расеі”, – заявіў міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс. Паводле яго, “перамір’е ва Украіне ў асноўным захоўваецца”.

Напярэдадні адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Францыі, Нямеччыны, Украіны і Расеі, на якой спрабавалі знайсці шляхі па рэалізацыі менскіх дамоўленасцяў аб перамір’і. Сустрэча не прынесла вынікаў.

„Зразумець узровень гатоўнасці баевікоў і Расеі да міру – можна было і пасля захопу Дэбальцава”, – кажа ўкраінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– Я нават не ведаю, што можа ацвярозіць немцаў і французаў – гісторыя паводзінаў Расеі нічому не вучыць. Адзіная надзея на тое, што Абама зможа стварыць антыпуцінскую кааліцыю. Зразумела, што канцом гэтай кааліцыі будзе канец Расейскай Федэрацыі, таму я разумею, што спадару Абаме цяжка адважыцца на такі крок.

У аўторак брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмеран паабяцаў, што брытанскія вайскоўцы будуць накіраваныя ва Украіну цягам некалькіх бліжэйшых тыдняў для кансультацыі і навучання ўкраінскіх вайскоўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]