Сусветная харчовая праграма ААН стала нобелеўскім лаўрэатам



Сусветная харчовая праграма ААН стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за 2020 год.

Гэта гуманітарная арганізацыя, якая дапамагае бедным у краінах, якія развіваюцца.

Як адзначаецца ў заяве Нарвежскага нобелеўскага камітэта, харчовая праграма ААН узнагароджана за барацьбу з голадам і прадухіленнем выкарыстання голаду як прылады вайны і канфліктаў.

echo.msk.ru