Святлана Ціханоўская агучыла стратэгію перамогі



9 лютага –  роўна паўгода з даты выбараў. Сёння  Святлана  Ціханоўская  апублікавала адкрытую  стратэгію  перамогі.

Паведамляецца, што стратэгія аб’ядноўвае дзеянні розных дэмакратычных сіл: офіса і Кабінета Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіравання, штаба Цапкалы, партнёрскіх ініцыятываў. 

Акрамя таго, кожны ахвочы можа выказаць свае прапановы, напісаўшы ў чат-бот офіса Святланы Ціханоўскай @AskOffice_Bot. 

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што на сёння ў Беларусі склалася патавая сітуацыя: ніводзін з бакоў не мае сілы, каб схіліць шалі на свой бок. „Нам не трэба рэсусаў болей, чым у іх. На трэба рэсурсаў болей, чым ЦЯПЕР”, — падкрэсліваюць яны.

„Стратэгія перамогі стане ідэальнай тады, калі стане інклюзіўнай”, —заяўляюць распрацоўшчыкі. Яны абяцаюць, што ў сакавіку з’явіцца сайт, дзе ўся стратэгія будзе раскладзеная па задачах. Тады кожны зможа далучыцца да выканання той ці іншай задачы.

У планах стратэгіі люты — гэты час для ўзмацнення кампаній па рэсурсах. На сакавік плануецца новая хваля вулічнай актыўнасці. У красавіку — „спыненне падтрымкі рэжыму Лукашэнкі яго прыхільнікамі”.

Травень абазначаны як пачатак дыяогу і перыяд фармавання перамоўных груп.

Беларускае Радыё Рацыя