Святлана Ціханоўская: Людзі выйшлі, бо жадаюць жыць у вольнай краіне



Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская запісала свой першы ВІДЭАзварот. Ён адрасаваны міліцыі і АМАПу.

Зварот распаўсюджаны праз тэлеграм-канал «Страна для жизни». Вось урывак са звароту:

– Супрацоўнікі МУС, АМАПу, што вы робіце!? Вы проста збіваеце сваіх матак, сёстраў, братоў, дзяцей. Людзі выйшлі на мірны пратэст. Людзі выйшлі, каб выказаць сваю нязгоду з існуючай сістэмай. Людзі выйшлі, бо жадаюць жыць у вольнай краіне.

“Спыніцеся, калі ласка! Мне баліць глядзець на ўсё гэтае беззаконне, што адбываецца цяпер”, – заявіла Святлана Ціханоўская.

Прыгадаем, што муж Святланы Ціханоўскай, вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, застаецца ў ізалятары, вядома, што яго зноў змясцілі ў карцар.

Беларускае Радыё Рацыя