Святлана Ціханоўская павіншавала суайчыннікаў з Новым годам



Святлана Ціханоўская павіншавала суайчыннікаў з Новым годам. Разам з ёй былі і некаторыя іншыя лідары грамадскіх пратэстаў 2020 года, у прыватнасці Павел Латушка. Ціханоўская прамаўляла на дзвюх мовах – расейскай і беларускай. Павел Латушка прыгадаў незабыўныя словы Кастуся Каліноўскага. Усе папллечнікі Ціханоўскай, якія прадстаўлялі розныя сферы, казалі па-беларуску. Прамаўлялі ўдзельнік аб’яднання сілавікоў «Байпол» Аляксандр Азараў, спявачка Маргарыта Ляўчук, жонка палітвязня Эдуарда Пальчыса Вікторыя Пальчыс, былы палітвязень Зміцер Фурманаў, іншыя вядомыя людзі.