Святлана Ціханоўская прагаласавала на сваім выбарчым участку



Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская прагаласавала ў Менску на сваім выбарчым участку №22 на вуліцы Каліноўскага. Скандаваннем і воплескамі яе сустракала шмат людзей, яе прыхільнікаў. У адказ на скептычныя пытанні аб магчымасці перамогі, Святана Ціханоўская сказала, што пры такой відавочнай падтрымцы яна верыць у магчымасць перамогі.

Па словах Святланы Ціханоўскай, у яе баявы настрой. Па яе словах, правакацыяў можна чакаць толькі з боку ўладаў. Яна ж вельмі не хоча сілавога варыятна, а хоча толькі сумленных выбараў. „Калі ўвесь народ за Аляксандра Рыгоравіча, то мы б з гэтым пагадзіліся. Але лічыце галасы сумленна”, – заклікае Святлана Ціханоўская.

Яна таксама дадала, што яе арыштаваны муж Сяргей Ціханоўскі, перадаў ёй са следчага ізалятара, што кахае яе, падтрымлівае, і што ў гэтым годзе адбудуцца сумленныя выбары.  

Беларускае Радыё Рацыя, Менск