Святлана Ціханоўская сустрэлася з Баракам Абамам



Паведамляецца, што сустрэча з былым прэзідэнтам ЗША прайшла ў Капенгагене.

«Гэта была вельмі цёплая сустрэча. Барак адзначыў, што нам трэба пазнаёміцца з Мішэль Абамай, і выказаў словы захаплення нашай працай і беларусамі» – піша ў сваім ТГ Святлана Ціханоўская.
Як адзначае лідарка беларускай апазіцыі яна « шмат гаварылі пра Беларусь. Я распавяла пра беларускіх актывістаў, журналістаў, апошнія рэпрэсіі супраць прафсаюзных лідараў і партызанаў. Канешне, абмяркоўвалі вайну ва Украіне. Мы згодныя, што цяпер ва Украіне вырашаецца будучыня і Украіны, і Беларусі, а таксама ўсёй Еўропы».

Фота: ТГ-канал Святланы Ціханоўскай

«Я была радая і таму, што ў нас атрымалася закрануць тэмы праграмаў для рэпрэсаванай моладзі і студэнцтва. Я папрасіла Барака зрабіць Беларусь фокусам ягонай арганізацыі Young Obama leaders і запрашаць маладых лідараў да ўдзелу ў міжнародных трэнінгах і стажыроўках. Такія сустрэчы запэўніваюць мяне, што ў беларусаў нашмат больш сяброў, чым нам звычайна здаецца», – піша Ціханоўская.

[manual_related_posts]