Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Літвы „шосты пакет” санкцый (абноўлена)



12-га студзеня Святлана Ціханоўская абмеркавала ў Вільні з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам „шосты пакет” санкцый ЕЗ супраць уладаў Беларусі. Першыя пяць пакетаў былі прынятыя ў 2020-2021 гадах. Еўразвяз працуе над чарговымі санкцыямі.

Фота: скрыншот з відэа

Падчас сустрэчы ў прэзідэнцкім палацы Ціханоўская і Наўседа дамовіліся „працягнуць каардынацыю дзеянняў у пытанні ціску на рэжым [Аляксандра Лукашэнкі]. Яны пагадзіліся, што важна „закрыць шчыліны ў санкцыях”. Між іншым, гаворка ішла пра пошук спосабу спынення транзіту санкцыйных прадуктаў з Беларусі праз краіны Балтыі.

* * *

Святлана Ціханоўская сёння сустрэнецца з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседай.

Паводле яго слоў, тэмамі сустрэчы стануць сітуацыя з транзітам калійных угнаенняў праз Літву, санкцыі, сітуацыя на мяжы, паведаміў яе дарадца Франак Вячорка REFORM.by.

Святлана Ціханоўская мае намер падзякаваць Науседу за падтрымку Беларусі і дэмакратычных сіл краіны, абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва.