Святлана Ціханоўская ў размове з Радыё Рацыя назвала статус Беларусі ваеннай акупацыяй



Святлана Ціханоўская ў размове з Беларускім Радыё Рацыя назвала статус Беларусі ваеннай акупацыяй.

– Лукашэнка не прымае самастойных рашэнняў, яму заўжды трэба параіцца з Пуціным. І гэта чалавек, які ўжо не можа самастойна выконваць палітыку – унутраную, знешнюю. Не можа абараняць наш суверэнітэт. У час ваеннай акупацыі мы павінны змагацца за незалежнасць нашай радзімы.

РР: Беларусь з’яўляецца агрэсарам?

Беларусь уцягнулі ў гэтую сітуацыю. І, на жаль, зараз Беларусь з’яўляецца агрэсарам да Украіны.

На прэс-канферэнцыі Аператыўнага штабу дэмакратычных сіл, што прайшла сёння (27 лютага) у Вільні, Ціханоўская выразіла салідарнасць з народам Украіны. “Мы не прымалі гэтага рашэння — гэта зрабіў нелегітымны чалавек, які здзейсніў дзяржаўную здраду: здрадзіў не толькі ўкраінцам, але і беларусам”, – сказала Ціханоўская наконт удзелу Беларусі ў нападзе на Украіну.

Таксама яна звярнулася да беларускіх афіцэраў і ваенных: “Геройства зараз — не ісці вайной на братэрскі народ. Не ісці на вайну — гэта не парушэнне беларукага заканадаўства, бо ўлада нелегітымная.”

Таксама Аператыўны штаб дэмакратычных сіл заклікаў беларусаў выходзіць на акцыі пратэсту супраць вайны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]