Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да месца пахавання Кастуся Каліноўскага



Сёння, у дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да месца пахавання героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Разам з Ціханоўскай кветкі ўсклалі спецпасланніца ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланнік Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лякост, амбасадар па асобых даручэннях МЗС Літвы Аста Андрыяўскене і прадстаўніца амбасады Польшчы ў Літве.

[manual_related_posts]