Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Парыжы



Святлана Ціханоўская ў Парыжы сустрэлася са старшынём Канстытуцыйнай рады Францыі Ларанам Фабіюсам. Удзел у сустрэчы таксама прыняў спецпасланнік Францыі па Беларусі Нікаля дэ Лакастані.

Сярод тэмаў гутаркі, паводле паведамлення прэс-службы Ціханоўскай, — магчымая прававая ацэнка знаходжаньня расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, а таксама „рэферэндум” па змене Канстытуцыі, які, як лічыць Святлана Ціханоўская, не павінен быць прызнаны міжнароднай супольнасцю.

На сустрэчы адзначалася, што ў будучым Беларусі давядзецца аднаўляць у краіне канстытуцыйную законнасць.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

[manual_related_posts]