Святлану Ціханоўскую намінавалі на прэстыжную праваабарончую прэмію Сахарава



«Сёння Святлана Ціханоўская – лідарка мірнага супраціву ў абарону фундаментальных правоў чалавека, якая зараз знаходзіцца ў выгнанні. Але больш важна тое, што Святлана Ціханоўская стала надзеяй на дэмакратычную будучыню Беларусі», – гаворыцца ў каментары прэміі.

Прэмія Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе Еўрапарламентам, каб адзначыць асобаў, які зрабілі вялікі ўнёсак у абарону правоў чалавека.

Святлану Ціханоўскую намінаваў польскі еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі.

beisat.eu