Сябра Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко ўзялі пад варту



Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Віталя Крыўко ўзялі пад варту.

Крыўко — сузаснавальнік і дырэктар маркетынгавага агенцтва Terra Group, чалец перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі. Летась Віталь Крыўко правёў у СІЗА № 1 2,5 месяца. Яго затрымалі 28 жніўня і вызвалілі 12 лістапада.