Сямён Сяменчанка адмовіўся адказваць на пытанні ў справе Мікалая Аўтуховіча



Экс-камандзір украінскага добраахвотнага батальёну „Данбас” Сямён Сяменчанка адмовіўся адказваць на пытанні следчых з Беларусі ў справе Мікалая Аўтуховіча. Сам Сяменчанка знаходзіцца ва Ўкраіне пад вартай паводле абвінавачання ў стварэнні „незаконнага ўзброенага фармавання”. У Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева ён сёння заявіў, што не захацеў дапамагаць „асудзіць беларускіх патрыётаў за тэрарызм”.

Як вядома, ветэран вайны ў Афганістане, былы прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч праходзіць у Беларусі па крымінальнай справе аб тэрарызме.

Фота: 5.ua