Сяргей Богдан: Казахстан даў шанец рэжыму Беларусі для балансіроўкі



Лукашэнка на нечарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ выступіў за нарошчванне міратворчага патэнцыялу арганізацыі. Карысць ад такой заявы для рэжыму Беларусі ацаніў палітолаг Сяргей Богдан:

– Ён балансуе ў гэтых вельмі нераўнапраўных умовах, асабліва пасля леташніх падзеяў у стасунках з Масквой, дзе фактычна знікла такая рэч, як Заходні напрамак, зніклі магчымасці мінімальнага забеспячэння вайсковых патрэбаў Беларусі праз тое, што ўнутры краіны было больш-менш спакойна і на межах краіны з суседзямі. І ўвогуле ёсць пытанне наконт стабільных дзяржаўных структураў у выпадку ціску з усіх бакоў.

Паводле Сяргея Богдана, пагроза ўвядзення войскаў АДКБ на тэрыторыю Беларусі пры падобным да казахскага сцэнару захоўваецца яшчэ з лістапада 2020 года. З таго моманту дзейнічае пангадненне аб супрацы паміж “Росгвардыяй” і Міністэрстам унутраных спраў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя