Сяргей Чалы: Падзенне рэжыму Лукашэнкі выгодна нават Расеі



Пасля рэжыму Лукашэнкі Новая Беларусь мусіць прайсці паскораны шлях рэформаў, уключна з судовай, адукацыйнай сферай і сферай сацыяльнага забеспячэння.

Далейшы вектар развіцця беларуска-расейскіх адносінаў на фоне такога рэфармавання абазначыў эканамічны аглядальнік Сяргей Чалы:

-На жаль, сёння нашыя стасункі з Расеяй цалкам скажоныя. На самой справе, лёгка паказаць для самой Расеі, што нармальныя, празрыстыя чалавечыя стасункі  будуць больш карыснымі, чым той жах, які зараз адбываецца. І, дарэчы, зараз яны нарэшце пачынаюць гэта разумець. Таму што самая важная, з майго погляду, інтэграцыйная праграма – гэта уніфікацыя сістэмы кантролю спачатку, інфармацыйная сістэма аплаты ўскосных падаткаў узаемнага гандлю з тым, каб ліквідаваць нарэшце ўсе гэтыя дзіркі, схематозы і так далей.

На думку Сяргея Чалага, беларусы ў 2020 годзе прагаласавалі ў першую чаргу за змены і рэформы. Пакуль рэжым Лукашэнкі трымаецца, адной з мажлівасцяў грамадскага абмеркавання для беларусаў застаецца платформа «Банк ідэй» для стварэння, аналізу і прасоўвання праектаў рэформаў і далейшага развіцця Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Сяргея Чалага