Таджыкскі апазіцыянер Фарход Адзінаеў вызвалены з СІЗА Гародні



Таджыкскі апазіцыянер Фарход Адзінаеў вызвалены з СІЗА Гародні і выехаў у Літву, – паведаміла праваабарончая арганізацыя Human Constanta на сваёй старонцы ў „Фэйсбуку”.

„Мы хочам яшчэ раз падзякаваць усім тым, хто дапамагаў Фарходу дамагчыся справядлівасці, і тым, хто падтрымліваў яго ўвесь гэты няпросты час, хто слаў паштоўкі і суперажываў!” — пішуць праваабаронцы. Раней Генпракуратура Беларусі абвясціла афіцыйнае рашэнне пра адмову ў выдачы Адзінаева таджыкскім уладам. Адзінаеў быў затрыманы беларускімі пагранічнікамі 25 верасня ў пункце пропуску „Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы па запыце ўладаў Таджыкістана. У дачыненні да яго пачатая крымінальная справа, на радзіме яго між іншым вінавацяць у членстве ў забароненай арганізацыі. Сам Адзінаеў звязваў пераслед з паездкай на праваабарончую канферэнцыю па чалавечым вымярэнні ў Варшаву.

Беларускае Радыё Рацыя