“Такі жаніх нам не любы”



Да амбасады Расейскай Федэрацыі ў Менску дзве беларускі ў нацыянальных строях, якім дапамагаў хлопец, прынеслі гарбуз, які паклалі каля брамы.

Перформанс зладзілі актывісты кампаніі “Свежы вецер”. “Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх ня любы, дзяўчына выкатвае яму гарбуз… У нашым выпадку гэта азначае: давайце сябраваць, але жыць мы будзем у розных дамах, кожны ў сваім”, — сказаў журналістам актывіст “Свежага ветру” Сяргей Бульба.

Актывіст спрабаваў перадаць расейскаму амбасадару Дзмітрыю Мезенцаву зварот грамадскай кампаніі “Свежы вецер”. Аўтары звароту папярэджваюць амбасадара, што будуць бараніць незалежнасць Беларусі ўсімі даступнымі захадамі ў межах беларускага закону. Дакумент у актывіста не прынялі, сказаўшы, каб адправілі па пошце.

svaboda.org

Фота svaboda.org