Таямнічы візіт Мясніковіча



Варшава гатовая на поўную перазагрузку беларуска-польскіх дачыненняў, калі афіцыйны Менск прызнае Саюз палякаў у Беларусі. Гэтак мяркуе журналіст польскай газеты “Rzeczpospolita” Руслан Шошын. Напярэдадні яму ўдалося ўзяць паўгадзіннае інтэрв’ю ў Міхаіла Мясніковіча, які наведваў Варшаву.

Згодна з дамовай, размова будзе апублікаваная ў газеце пасля вычыткі з менскага боку.

– Пра падрабязнасці размовы з Мясніковічам я гаварыць не магу, таму што гэта яшчэ будзе аўтарызавана, яны павінны будуць пацвердзіць. Што мог Мясніковіч перадаць, які мэсыдж, у Варшаву. Гэта, падаецца, тое, што ў Беларусі не будзе, можа, вайсковых расейскіх базаў. Я магу  так проста сабе ўявіць, што пра гэта магла быць такая гаворка. А што з польскага боку магло быць, то, напрыклад, супраца Польшчы з Амерыкай ці НАТА не пагражае ў ніякім выпадку Беларусі.

Адметна, што падчас візіту Мясніковіча на польскіх урадавых сайтах не было папярэдніх прэсавых анонсаў. Амбасада Беларусі ў Варшаве адмаўлялася паведаміць нашаму радыё пра графік сустрэчаў. Візіт Міхаіла Мясніковіча ў Варшаву застаўся пакрыты таямніцамі. Да журналістаў старшыня Савету Рэспублікі выйшаў падчас брыфінгу ў Сенаце Польшчы, аднак ніводнага пытання чыноўніку задаць не дазволілі.

Цалкам размова:

              Руслан Шошын

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]