Тэбідзе: У Беларусі – дыктатура



Грузінскі палітык, лідар партыі Лело ў Аджарыі Гено Тэбідзе лічыць, што сітуацыя ў Беларусі – гэта дыктатура.

Па яго словах, палітыкі Грузіі вельмі пільна сочаць за сітуацыяй у Беларусі:

– Я думаю тое, што адбываецца ў Беларусі, – гэта супраць народаў. Мы практычна аднолькавым шлях ідзем. Мы, магчыма, на два крокі ўперадзе, таму што мы такія праблемы ўжо пераадолелі. Але можам і вярнуцца да гэтага, калі не будзем змагацца.

Палітык упэўнены, што сітуацыя ў Беларусі нагадвае тое, што адбываецца ў Паўночнай Карэі.

– Цяпер можна адкрыта сказаць, што ў Беларусі рэальная дыктатура. Гэта такая дыктатура, з якой назад шляху няма. Я ў шоку, калі даведаўся за што могуць у Беларусі пасадзіць на 15 сутак, або аштрафаваць на некалькі тысяч, гэта проста шок. Могуць затрымаць нават за колер адзення.

Нагадаем, што другі тур муніцыпальных выбараў у Грузіі адбудзецца 30 кастрычніка, і апазіцыйныя палітыкі ў Аджарыі вельмі спадзяюцца на сваю перамогу і спадзяюцца, што беларуская сітуацыя ў Грузіі не паўторыцца.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя