Тэхналогія расейскага фэйка: “інструктары NATO на Данбасе”



Сярод шматлікіх расейскіх фэйкаў, якія рэгулярна транслююцца расейскім тэлебачаннем, у тым ліку і на Беларусь, ёсць і такі: на Данбасе, нібыта, ваююць цэлыя вайсковыя часткі NATO. Падобную інфармацыю распаўсюджваюць і прамаскоўскія інтэрнэт-рэсурсы, прытым упарта называецца нават канкрэтны населены пункт – пасёлак Шчадрышчава непадалёк Севераданецка. 

Мы давно наблюдаем за этим населенным пунктом, сегодня Щедрищево ВСУ превратили в мощный укрепрайон. Здесь лесной массив, по периметру пешие патрули, на подъезде к самому поселку три блокпостапіша “Русская весна”.

На меркаваная базе NATO ў Шчадрышчаве пабываў наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Пасёлак Шчадрышчава знаходзіцца на ўскрайку Севераданецка. Назваць яго “элітным пасёлкам”, як пішуць крамлёўскія прапагандысты, можа толькі чалавек, які ад нараджэння жыве ў зямлянцы і не ведае, што такое цэнтральнае ацяпленне, электрычнасць і вадаправод.

Шчадрышчава нагадвае які Сельгаспасёлак у Менску: драўляныя дамкі, сады за парканамі і крама на галоўнае вуліцы.

Падыходзім да крамы, знаёмімся з тутэйшым жыхаром і пытаемся наконт сакрэтная базы NATO.

Жыхар пасёлка Шчадрышчава: Вы што? Няма тут нічога. І ўвогуле, ніякіх вайскоўцаў няма. Перадаюць, што там стаіць нейкая частка, тут стаіць, яшчэ дзе стаіць. А іх тут няма.

РР: Можа, вы амерыканцаў тут бачылі?

Жыхар пасёлка Шчадрышчава: Ды дзе я іх тут мог бачць? Няма!

РР: Можа, палякаў якіх, ці іншых замежнікаў?

Жыхар пасёлка Шчадрышчава: Ды няма! Толькі нашыя непадалёк стаяць.

Непадалёк – будына Севераданецкага лесніцтва. Заходзім і распытваемся пра натаўцаў, а таксама пра амерыканскія танкі і БТРы.

Супрацоўнік лесніцтва моцна здзіўлены: Ды няма! Ездзілі раней толькі нашыя – на “газонах” звычайных, на тэхніцы, якую папрывозілі ўкраінскім вайскоўцам валанцёры, пераважна, на старых джыпах. Больш нічога не бачыў.

Да размовы падключаецца адна з наведвальніц, жыхарка пасёлка Шчадрышчава: Так, было тут перакапана калісь усё, але гэта зрабілі яшчэ за часамі, калі тут баявікі ЛНР стаялі. Былі тут іх блок-посты, то яны ўсё ў лесе і перакапалі. Потым прыйшлі нашыя хлопцы, тых баявікоў павыганялі, нешта засыпалі, нешта так і засталося перакапаным.

РР: Але ж у расейскіх сродках масавай інфармацыі рэгулярна з’яўляюцца артыкулы, што ў Шчадрышчаве стаяць “амерыканцы”, “негры”, “натаўцы”…

Жыхарка пасёлка Шчадрышчава:

Ды смяяліся мы ўсе! Які з нашага Шчадрышчава “элітны пасёлак”? Мы тут жывем ужо колькі гадоў! Унук мой смяяўся – ат, аказваецца, дзе мы жывем: і пасёлак наш “элітны”, і амерыканцы па вуліцах шпацыруюць! Блок-посты – так, як і паўсюдна ў 2014-м годзе, тут стаялі. Але не вакол Шчадрышчава, а стаялі вакол горада, на выездах. А нашыя хлопцы з Узброеных сіл Украіны непадалёк стаяць. Вельмі ветлівыя, добразычлівыя, ідзеш – заўсёды з табою павітаюцца. Ніякіх эксцэсаў няма. І добра, што стаяць: паразганялі ўсіх алкашоў і рабаўнікоў, якія раней па хатах лазілі.

Але нават на Луганшчыне ёсць людзі, якія вераць у “сакрэтную базу NATO” ў Шчадрышчаве. Чаму такое мажлівае?

Распавядае Ірына Козырава, галоўны рэдактар севераданецкага тэлеканалу “ІРТА”: Прычына – савецкае выхаванне. Разумееце, раней быў адзін тэлеканал – маскоўскі “Першы”, ці “ОРТ”, які цяпер. Людзі звыкліся, што “па тэлевізары брахаць не стануць”, і яны таму тэлевізару вераць…

 

Танкаў, блакпостаў, патрулёў і звераватых дзядзькаў у форме NATO ў Шчадрышчаве не выяўлена. Няма тых натаўцаў ані ў Севераданецку, ані ў прылеглых населеных пунктах.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя