Тэлеканал UA пракаментаваў забарону на трансляцыю ў Беларусі



Рэдакцыя ўкраінскага тэлеканалу заявіла, што звязвае забарону на трансляцыю ў Беларусі «са спробай рэжыму Лукашэнкі ўзмацніць цэнзуру».

На канале заявілі пра несапраўднасць апублікаванай беларускім Мінінфармам інфармацыі пра нібыта недапушчальную рэкламу. Яны кажуць, што ня маюць рэкламных блокаў у эфіры. Разам з тым рэдакцыя UA зазначае, што для яе важна падтрымліваць сувязь з беларускай аўдыторыяй, таму канал павялічвае колькасць інфармацыі пра сітуацыю ў Беларусі. Як паведамлялася, 6 ліпеня Міністэрства інфармацыі Беларусі анулявала дазволы на трансляцыю на тэрыторыі краіны двух украінскіх тэлеканалаў — UA-TV і Kvartal TV.