The Times уключыў Святлану Ціханоўскую ў спіс людзей года



The Times уключыў Святлану Ціханоўскую ў спіс людзей года. Яе намінаваў Дэніел Фінкельштэйн — дэпутат Палаты лордаў, палітычны аглядальнік і былы рэдактар The Times. Ён назваў Святлану Ціханоўскую сімвалам супраціву тыраніі, у прыватнасці — аўтакратыям, якія спансуе ці абараняе Уладзімір Пуцін.

Раней Ціханоўская ўвайшла ў топ-25 самых уплывовых жанчын свету паводле часопіса Financial Times.