Трамп абвясціў пра выхад ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце



Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Злучаныя Штаты выходзяць з Парыжскага пагаднення аб клімаце, заключаным у 2015 годзе. У сваёй леташняй перадвыбарчай кампаніі Трамп паабяцаў выбаршчыкам прыняць гэтае рашэнне.

Пры гэтым Трамп заявіў, што Вашынгтон пачне новыя перамовы аб заключэнні пагаднення па клімаце на ўмовах, больш справядлівых і выгадных для Злучаных Штатаў.

Трамп заявіў, што Амерыка зможа дамагчыся лепшых умоў, і гэта дапаможа амерыканскай прамысловасці.

«Гэта пагадненне — не столькі пра клімат, колькі пра тое, што іншыя краіны атрымліваюць перавагу за кошт Злучаных Штатаў», — заявіў Дональд Трамп, падкрэсліўшы, што Парыжскае пагадненне накладвае на ЗША «драконаўскія абавязацельствы».

Прэзідэнт прывёў у якасці прыкладу Кітай і Індыю, якія, паводле яго слоў, змогуць пашыраць сваю вугальную прамысловасць, у той час як ЗША будуць павінны яе скарачаць.

Выкананне абавязацельстваў у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем, заявіў Дональд Трамп, каштавала б ЗША да 2025 года 2,7 млн працоўных месцаў.

Дональд Трамп абрынуўся з крытыкай на Зялёны кліматычны фонд ААН (GCF), створаны для аказання дапамогі краінам, якія развіваюцца, у змякчэнні наступстваў змены клімату і адаптацыі да іх.

Па словах Трампа, гэты фонд будзе каштаваць Злучаных Штатаў мільярды долараў звыш той дапамогі бедным краінам, якую ЗША ўжо аказваюць.

***

Парыжскае пагадненне прадугледжвае абавязацельствы скараціць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу. Дакумент таксама прадугледжвае выдзяленне да 2020 года краінам, якія развіваюцца, 100 мільярдаў даляраў на рашэнне праблем экалогіі.

Пагадненне па барацьбе са зменамі клімату было падпісана прадстаўнікамі больш за 170 краін, у тым ліку ЗША, Кітаем і Расіяй.

У траўні, напярэдадні саміту «Вялікай сямёркі», генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Дональда Трампа не выходзіць з Парыжскага пагаднення па клімаце.

Па словах Гутэрыша, падтрымка Злучаных Штатаў, найбуйнейшай эканомікі ў свеце, жыццёва неабходная для рэалізацыі Парыжскага пагаднення.

Лідары Еўрасаюза і Кітай вырашылі выдаць сумесную заяву, бо, на іх думку, сёння гэта важна як ніколі.

Бі-бі-сі