Трамп памяняў у Белым доме бюст Кінга на бюст Чэрчыля



Дональд Трамп памяняў у Белым доме бюст Марціна Лютэра Кінга на бюст Уінстана Чэрчыля. Дакладней ён вярнуў яго на ранейшае месца. Бюст Чэрчыля быў падараны яшчэ адміністрацыі прэзідэнта Джорджа Буша-малодшага. Барак жа Абама замяніў у свой час скульптуру знакамітага брытанскага палітыка на бюст змагара за правы чорнаскурых Кінга. Пра гэта паведаміла CNN.

Новы прэзідэнт ЗША Трамп раней неаднаразова выказваў сваё захапленне Уінстанам Чэрчылем як палітыкам.

Беларускае Радыё Рацыя